Кнігі, як і людзі, маюць розны лёс. Адныя нараджаюцца і хутка паміраюць, іншыя – жывуць стагоддзі і працягваюць цешыць усё новыя пакаленні.
Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №46” на працягу года ў сваім віртуальным праекце “Пад зоркай юбіляра” будуць знаёміць чытачоў з творамі, якія аказалі значны ўплыў у станаўленні і развіцці беларускай літаратуры і якія ў 2023-2024 годзе адзначаюць свой юбілей.