Сёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выхаду ў свет “Песні пра зубра” (1523 г.) нашага славутага земляка, славянскага паэта і гуманіста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.
Паэма “Песня пра зубра” (поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”) – самы ўдалы твор М. Гусоўскага, якому было суджана доўгае жыццё і вялікая слава. Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту М. Гусоўскага, яна стала песняй сэрца паэта, гімнам Бацькаўшчыне.