Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы у філіяле “Гарадская бібліятэка №46” для выхаванцаў дзіцячага садка №11 прагучаў урок-прызыў “Да мовы роднай крок зрабі”.

Супрацоўнікі бібліятэкі пастараліся ў даступнай форме данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць.

Пад час мерапрыемства дзеці ўважліва слухалі вершы пра мову вядомых беларускіх паэтаў, прымалі актыўны ўдзел у розных заданнях і конкурсах: “Ветлівыя словы”, “Дай агульную назву”, “Ласкавыя словы” і інш.

У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі.