Да Міжнароднага дня роднай мовы 18 лютага ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роднай мовы “Мая беларуская звонкая мова”.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Бібліятэкар прапанавала дзецям прыняць удзел у конкурсах “Знаўцы”, “Паспрабуй перакладзi”, “Пазнай твор па яго пачатку”. Разам разгадвалi лiтаратурную крыжаванку, у гульнi “Словазнаўцы” выбiралi беларускiя словы, расказвалi, што яны абазначаюць.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.