7 ліпеня ў філіяле «Шылавіцкая сельская бібліятэка» прайшло святочнае мерапрыемства «З Купалам у сэрцы жывём», прысвечанае 140–годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з біяграфіяй і творчасцю паэта.
Творчасць Я. Купалы — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народны пясняр стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялў беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым яго вялікая гістарычная заслуга.
Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам адправіцца ў віртуальнага падарожжа па родныя мясцінам паэта. Юныя чытачы віртуальна наведалі літаратурны музей у Вязынцы, даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, дзеці з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў літаратурных гульнях “Дзеці чытаюць Купалу”.
У заключэнне мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову: памятаць аб мінулым – гэта не проста памятаць аб гістарычных падзеях, але і аддаваць даніну памяці і павагі тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай краіны.