У 2022 годзе ўся наша краіна адзначае 140–гадовы юбілей выдатнага класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы.
Народны паэт навекі звязаны ў сэрцах беларусаў. Яго імем названы вуліцы, бібліятэкі і тэатры, а плошчы шматлікіх беларускіх і замежных гарадоў, упрыгожаны пабудаванымі ў гонар пісьменніка помнікамі і мемарыяламі. Творы Янкі Купалы ведаюць і шануюць, як на Беларусі, так і далёка за яе межамі.
У сувязі з юбілеем пісьменніка 6 ліпеня ў філіяле “Районная дзіцячая бібліятэка” прайшла паэтычная гадзіна “Скарб народа - Купала”. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні з прышкольнага лагера СШ №3, 2 атрада.
Паэтычная гадзіна прайшла насычана і пазнавальна. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыцце і творчасць Янкі Купалы”, спаборнічалі ў конкурсе “Лепшы прамоўца”. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся кнігамі з прапанаванай выставы “Мне сняцца сны аб Беларусі”.