7 ліпеня бібліятэкары філіяла “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” запрасілі дзяцей прышкольнага лагера на сустрэчу “Талент маштабны, шматгранны”, прымеркаваную 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, праз раслінныя вобразы песняра віртуальна палюбаваліся на тыя дрэвы, кусты, кветкі, якія найчасцей сустракаюцца ў творах аўтара. Спадзяемся, што пасля мерапрыемства, кожны з удзельнікаў захоча знайсці гэтыя расліны ў жыцці.