11 мая споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар філіяла “Шылавіцкая сельская бібліятэка” для выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Шылавіцкі яслі-сад” падрыхтавала падарожжа па кнігам Баравіковай Р. А. пад назвай “У свеце чароўных казак”.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю беларускай пісьменніцы. Затым дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па знакамітай  кнізе пісьменніцы “Казкі астранаўта”, якая напісана ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, прывабны і таемны свет далёкіх планет адкрываецца чытачу і захоплівае не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Вельмі спадабалася дзецям кніга “Казачныя аповесці” пра міжпланетнага пажарніка і іншых мамурыкаў. Падзеі апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамурам і мамурыкам вельмі спадабалася наша зямля, і ў казачных аповясцях шмат прыгодаў гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам.

А вось кніга “Казкі з Гербарыя” расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага Мупся, але галоўнае — Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У кнізе апісваецца пра рэдкія расліны, што ўпрыгожваюць нашу зямлю, а мы пра іх ведаем вельмі мала. Усе гэтыя расліны — насельнікі фантастычна-чароўнага свету Белавежскай пушчы.

У заключнай часцы сустрэчы дзеці малявалі малюнкі пра спадабаўшыхся ім міжпланетных казачных герояў і рабілі гербарыі з розных раслін.