8 мая ў філіяле “Ізабелінская  сельская бібліятэка” прайшоў святочны пасхальны канцэрт “Пасху радостно встречаем и поём “Христос Воскрес”, які быў прысвечаны святу Вялікадня. Дзеці разам з бібліятэкарам і настаяцелем Храма Святога Архангела Міхаіла Айцом Сергіем павіншавалі ўсіх прысутных з гэтым святам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў гэты дзень спявалі пасхальныя песні, чыталі вершы, паказалі ўсім прысутным сцэнку “Дорога к Храму”, а таксама ў гэты святочны дзень паглядзелі відэаролік “Воскресение Христово”. На канцэрт былі запрошаны інваліды, удзельнікі клуба пажылых людзей “Школа православия”, які працуе пры бібліятэцы.