Казаў мудрэц: яно – і нараканне,

і сонца, і пякучай цемры сплаў...

"Якія вочы мне дало каханне!",

але...спярша душу яму аддаў.

Гляджу на ўсё вачамі маладымі,

і гнеўнымі, і добрымі ўдвая...

Каханне і прынізіць, і ...узніме,

пакуль у ім жыве душа мая.

Раіса Баравікова

11 мая ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшло відэазнаёмства “Рамонкавы бераг дзяцінства Раісы Баравіковай”, да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.

Раіса Баравікова – паэт, празаік, драматург, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса "Маладосць". Чалавек з чулай, адкрытай, шчырай душой, самабытным і своеасаблівым талентам.

Падледкі даведаліся аб творчым шляху пісьменніцы, пазнаёміліся з яе творамі, якія ёсць у бібліятэцы. Падчас сустрэчы быў зроблены акцэнт на тым, што самая істотная рыса паэтычнай творчасці аўтара — бязмежная адкрытасць яе душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы Раісы Баравіковай надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў.