Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

20 лютага ў філіяле “Рупейкаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роднай мовы “Дакраніся да роднага слова душой”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве бібліятэкар паведала, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень. Дзеці ўспомнілі назвы літаратурных твораў і іх аўтараў з дапамогай “воблакаў” слоў, адгадвалі загадкі-жарты, па дадзеных прыкметах вызначалі прадмет. Больш за ўсё дзецям падабалася перакладваць словы з рускай мовы на беларускую.

Сваю мову трэба шанаваць, так як і свае казкі, песні, звычаі і ўсё роднае, што з’яўляецца спадчынай нашых дзядоў і вялікім нацыянальным скарбам.