«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё згубіў»

У. Караткевіч

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца – беларуская мова.

20 лютага ў філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роднай мовы “Мова беларуская, найпрыгажэйшая”. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення гэтага дня, прапанавала цікавыя апавяданні і вершы пра нашу родную зямлю, яе працавітых людзях, пра мары хлопчыкаў і дзяўчынак.

Удзельнікі з цікавасцю адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі, словаведамі, знаўцамі беларускага фальклору і ўсе зрабілі выснову, што неабходна як мага больш чытаць кніг на беларускай мове, каб мець вялікі слоўнікавы запас.