“3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова”

М. Танк

 

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай – значыць любімай і дарагой. У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі і знаёмымі.

Да гэтай падзеі 19 лютага ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшоў паэтычны калейдаскоп “З любоўю да роднага слова”.

Удзельнікі літаратурна -краязнаўчага гуртка “Чароўная карусель” былі азнаёмлены з новымі паступленнямі кніг на беларускай мове, затым чыталі вершы, казкі, прыказкі, адгадвалі загадкі-жарты. Прысутным была прапанавана гульня, якая дапамагла пашырыць веды пра багацце нашай роднай мовы. Таксама ў бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Беларускія пісьменнікі дзецям”.