21 лютага адзначыецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Беларуская мова – вялікі народны скарб. Ёй захапляюцца не толькі беларусы, але і навукоўцы ва ўсім свеце, кажучы, што па мілагучнасці яна ўступае толькі італьянскай. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

Бібліятэкар філіяла «Войткавіцкая сельская бібліятэка» правяла гадзіну роднай мовы “Родная мова – наша багацце”. Падчас мерапрыемства госці бібліятэкі даведаліся аб развіцці і станаўленні беларускай мовы, аб выдатных дзеячах літаратуры і культуры, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. Усе разам чыталі вершы Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, а таксама новыя творы, якія папоўнілі бібліятэчны фонд.
Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прадэманстравалі свае веды ў віктарыне “Што за цудоўныя родныя словы?”. Школьнікі перакладалі беларускія словы на рускую мову, узгадвалі імёны класікаў беларускай літаратуры і знаёміліся з іх выказваннямі аб роднай мове.
Дзеці напрыканцы гутаркі зрабілі выснову, што ў кожнага народа ёсць свая мова і кожны народ павінен ведаць і любіць свае звычаі і традыцыі, і паважаць традыцыі іншых народаў.
