21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Мацвееўская сельская бібілятэка” правяла гадзіну беларусазнаўства “Да роднай мовы крок зрабі”, якая прайшла захапляльна для кожнага наведвальніка. Былі падрыхтаваны займальныя гульні “Перакладчык” і “Прадоўжы прыказку”, гучалі загадкі-жарты. На кніжнай выставе “Добры дзень, кніжка беларуская” чытачы маглі пазнаёміцца з мастацкай  літаратурай беларускіх аўтараў з фонда бібліятэкі.