На беларускай мове напісана шмат казак, вершаў і апавяданняў, але хочацца, каб не толькі  ў вершах гучалі ласкавыя, пявучыя беларускія словы, але яшчэ і ў жыцці, кожны дзень чуць непаўторнае “добры дзень”, цудоўнае “дзякуй” і чароўнае “калі ласка”.

3 верасня ў філіяле “Рупейкаўская сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Шлях да пісьменства”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і друку. Дзяўчынкі і хлопчыкі, якія наведалі бібліятэку даведаліся аб лёсе беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб такіх дзеячах, як Ф.Скарына, Е. Полацкая,С. Будны, М. Гусоўскі, К.Тураўскі. Дзеці ў часопісе “Вясёлка” разгадвалі крыжаванкі і чыталі казкі. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і пазнавальна.