3 верасня ў філіяле "Волпаўская сельская бібліятэка" прайшла тэст-віктарына, прысвечаная Дню беларускага пісьменства "Да вытокаў кніжнасці".
Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных святаў. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі нашым продкам, якія ўнеслі лепту ў гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў. Таксама пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся, што за час правядзення, свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.
Да гэтага свята была падрыхтавана тэматычная выстава "Дзень беларускага пісьменства!”. Па прадстаўленых матэрыялах можна было даведацца шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў.