“Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой,
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа
 светла — Беларусь».

                        Юрась Свірка

Як рака пачынаецца з ручаін, дрэва мае свае карані, так і чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, ведання сваёй гісторыі, з любові да матчынай мовы.

19 сакавіка ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшло завочнае падарожжа, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці “Твая зямля, твая Радзіма, названа светла – Беларусь!”, каб яшчэ раз нагадаць чытачам яе гісторыю, сустрэцца з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі.

У гэты дзень бібліятэкар разам з удзельнікамі клуба “Чароўная карусель” адправіліся ў падарожжа – у мінулае і сучаснае роднага краю. Шмат гаварылі пра родную Беларусь. Вось яна – святая зямля дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа!

Для дзяцей была падрыхтавана віктарына, дзе кожны змог паказаць наколькі добра ведае родную краіну. Затым усе разам паслухалі легенды пра паходжанне беларускага краю. Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой край.

У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Гістарычная памяць у кніжнай спадчыне”.