Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для бібліятэкі. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы для вучняў СШ №8 прайшла гадзіна ведаў “Родная мова - душа народа”.

Бібліятэкары паведамілі пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова, што з яе дапамогай людзі абменьваюцца думкамі, робяць новыя адкрыцці, наладжваюць сувязі паміж народамі. Дзеці з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”, успаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі.

Акрамя гэтага прайшла займальная  гульня на веданне беларускіх прыказак  і цікавых слоў “Перакладчык”. Раздзелы  гульні  былі наступныя:

1.“Перакладны слоўнік”, дзе да прапанаваных рускіх слоў падбіраліся беларускія адпаведнікі (напрыклад, маргаритка  – стакротка, беседка – альтанка, брюки – нагавіцы),

2,.“Прадоўжы прыказку”. Вучні спрабавалі растлумачыць, як будзе гучаць па - беларуску прыказка “На зеркало нечего пенять, коль рожа крива” – “Паглядзі ў воду, якога ты роду”.

Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!