21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Бібліятэкар філіяла “Воўпаўская сельская бібліятэка” 18 лютага запрасіла вучняў 3-4 класаў на гульню-віктарыну “Да роднай мовы крок зрабі”.

Дзеці пазнаёміліся з лепшымі творамі беларускай літаратуры класікаў і сучасных аўтараў, дакрануліся да крыніц роднай  мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша  мова жывая,   родная   і гаваркая.

У свеце няма ніводнага дзіцяці, якое не любіць казкі. Казкі, жарты, загадкі, лічылкі, аповесці, апавяданні беларускіх пісьменнікаў дапамогуць палюбіць родную мову. Кніга стане добрым сябрам і мудрым настаўнікам.