Пад такой назвай прайшла гадзіна ўшаноўвання М.Багдановіча ў філіяле Гарадская бібліятэка №46. На чарговае мерапрыемства да 130-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта былі запрошаны вучні 8 “В” класа СШ №7.

Паэт пражыў крыху больш, як 25 гадоў. У літаратуры працаваў усяго толькі адно дзесяцігоддзе. Выдаў толькі адзіны зборнік “Вянок”. Але за непрацяглы прамежак часу Максім Багдановіч паспеў зрабіць столькі, што цяжка знайсці тую меру, якой можна было б вымераць яго ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры. Яго поўнае неаслабнага гарэння жыццё было і ёсць узорам высокага служэння роднай літаратуры і роднаму народу. Яно нагадвае прыклад незгасальнай любові і веры да сваёй Радзімы, сваёй Беларусі.