Вечна светлы i вечна дужы,

 Вечна юны, як наша зямля.

 Мы табой ганарымся — і плачам,

 Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

У. Караткевіч. “Багдановічу”

 

 Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў.

У Воўпаўскай сельскай бібліятэцы да 130-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага паэта, перакладчыка, публіцыста Максіма Багдановіча 9 снежня прайшла літаратурная гадзіна “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”.

Бібліятэкар пазнаёміла з  жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. Удзельнікі чыталі вершы: “Па-над белым пухам вішняў”, “Зімою”, “Маладыя гады”, ”Краю мой родны! , “Песняру” і інш.