Мемарыял «Шавулічы» — адзін з буйнейшых помнікаў Беларусі, які прысвечаны трагедыі «вогненных вёсак». Падчас карнай аперацыі ранкам 7 ліпеня 1943 года немцы расcтралялі 366 жыхароў, а саму вёску спалілі. Пасля крывавай расправы Шавулічы так і не адрадзіліся. Цяпер усю плошчу вёскі займае вялікі мемарыяльны комплекс.

7 ліпеня ў філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Шавулічы ў нашых думках”. У першай палове дня бібліятэкар напомніла гісторыю спаленай вёскі, яе лёс, боль і ўспаміны людзей якія страцілі там сваіх блізкіх. Нават не ўсе ўдзельнікі ведалі пра тое, што жыхары вёскі-фантома не ведалі які іх чакае лёс да апошніх хвілін і што гэта была “акцыя помсты” за нямецкага ўрача-афіцэра.

Затым бібліятэкар адправілася разам з дзецьмі да мемарыялу «Шавулічы» на мітынг-рэквіем. Дзеці сваімі вачыма змаглі ўбачыць рэканструкцыю жудасных падзей таго часу і перажылі вельмі моцныя эмоцыі. Прайшліся па вёсцы і ўсклалі кветкі да помнікаў.

Пасля вяртання ў бібліятэку дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, бо на такім мерапрыемстве яны былі ўпершыню.