7 ліпеня ў філіяле “Ізабелінская  сельская  бібліятэка” прайшло краязнаўчае падарожжа “Сцяжынкамі духоўнасці”.

У гэты дзень бібліятэкар разам з удзельнікамі літаратурна-краязнаўчага клуба “Чароўная карусель” зазірнулі ў мінулае мястэчка, дакрануліся да гісторыі, здзейснілі вандроўку ў мінулае родных мясцін Ізабелінскага краю. Затым усе разам наведалі касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, храм Святога Архангела Міхаіла. Пазнаёміліся з іх гісторыяй, сустрэліся са святарамі.

На працягу вандроўкі прысутныя чыталі  вершы пра Ізабелін, пра родныя мясціны. Гучалі песні. Мерапрыемства атрымалася  цікавым і пазнавальным.