Няма для хрысціян свята больш радаснага, чым Вялікдзень. “Свята святаў” – так называюць яго вернікі. Да гэтага светлага дня і ў рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!" 10 красавіка члены клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у гадзіне фальклору з майстар-класам “У госці Вялікдзень да нас ідзе...”.

Бібліятэкар пазнаёміла з традыцыямі святкавання Хрыстовага дня, а ўдзельнікі мерапрыемства расказалі, як рыхтуюцца да гэтага дня ў іх сем'ях.

Успомнілі народныя гульні «Раскруці яйка», «Чыё яйка мацней», правялі эстафету «Перанясі і не разбі», вадзілі карагоды, зазываючы сонца народнымі пацешкамі.

"Збяры часткі ў цэлае" – гульня, у якой дзеці не толькі склалі "рассыпаныя" прыказкі аб Вялікадні, але і растлумачылі іх сэнс.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што існуе мноства спосабаў упрыгожвання вялікодных яек. Правяла бібліятэкар і майстар-клас па вырабу кошыка для Вялікадня.

Члены клуба атрымалі вялікае задавальненне і зарад станоўчай энергіі ад сустрэчы.