19 лютага бібліятэкарам філіяла “Ізабелінская сельская бібліятэка” была праведзена  літаратурная гадзіна “А на зямлі яго не згасне свет”, да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменіка Івана Мележа, для навучэнцаў “Сярэдняя школа в. Ізабелін”.

Спачатку бібліятэкар зрабіла экскурс па старонках жыцця пісьменніка, а потым засяродзіла ўвагу на творчасці славутага пісьменніка. Асаблівай увагай адзначаны галоўны твор жыцця Івана Мележа – трылогію “Палеская хроніка”. Падрабязна прысутныя абмеркавалі першую частку трылогіі – раман “Людзі на балоце”, яго экранізацыю, галоўных герояў і іх лёсы.