6-7 верасня ў горадзе Ліда адбыўся ХХXII Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое яскрава паказвае адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

Горад Ліда вядомы сваімі адметнымі гістарычнымі славутасцямі, сярод якіх старажытны Лідскі замак, курган Бессмяротнасці з магілай невядомага салдата, помнік воінам-інтэрнацыяналістам “Жураўлі”, помнікі Францыску Скарыне і князю Гедыміну.

Сярод ураджэнцаў тутэйшых мясцін – беларускі паэт і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Валянцін Таўлай, паэтэса Данута Бічэль-Загнетава і сучасны пісьменнік Віктар Праўдзін.

Пра ўсё гэта бібліятэкар расказала ўдзельнікам клуба “Калейдаскоп”, якія 10 верасня сабраліся ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” на гістарычную даведку “Славянскіх літар святая вязь”.

Вучні ўспаміналі гісторыю ўзнікнення кнігі на Беларусі і знакамітых асветнікаў беларускай зямлі, разгадалі тэматычную крыжаванку і здзейснілі падарожжа ў мінулае па гарадах беларускага пісьменства.