Дзень беларускага пісьменства штогод праводзіцца ў першую нядзелю верасня, гэта адно з самых знакавых культурных свят Беларусі. Традыцыйна свята пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. XXXІІ Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе прымае горад Ліда.
Супрацоўнікі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прадставілі на свяце сваю інтэрактыўную пляцоўку «Кола пісьменства» з тэматычнай кніжнай выставай “Ад даўніны да нашых дзён”.
Для гараджан і гасцей свята:
- крыжаванка «Шлях друкаванага слова»;
- гульня «Адшукай Ў нескладовае»;
- бібліятэчная друкарня;
- магнітны пазл "Карта памяці", да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
- арт-маляванне;
- маляўнічая фотазона.