Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных свят. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі продкам, якія ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.

Члены клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” адзначылі гэта свята ўдзелам у гістарычным экскурсе “Імёны, славутыя ў вяках”, дзе з дапамогай прэзентацыі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, пісьменства і кнігадрукавання, пазнаёміліся з біяграфіяй Францыска Скарыны, з жыццём і дзейнасцю першых асветнікаў зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, пачулі шмат цікавага пра традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства.

Сваю эрудыцыю змаглі прадэманстраваць, адказваючы на пытанні віктарыны, адгадваючы загадкі, удзельнічаючы ў конкурсах і выконваючы розныя заданні.