Для бібліятэкараў у раённай бібліятэцы была арганізавана прафесійная трыбуна “Новыя формы арганізацыі сацыякультурнай работы бібліятэк як сродак прасоўвання кнігі і чытання”.
Адкрыла прафесійную трыбуну дырэктар ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” Л.М. Ланіна.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці А.І. Цярэшка паведаміла пра новыя рэаліі і новыя магчымасці ў сацыякультурнай дзейнасці бібліятэкі. Дала прысутным метадычныя парады па складанню і афармленню сцэнарных матэрыялаў.
Пра формы і метады сацыякультурнай дзейнасці ў бібліятэках на сучасным этапе падрабязна расказала В.В. Шалястовіч, біблятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Азнаёміла бібліятэкараў з метадычнымі парадамі “Рыцар слова” да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Вопытам работы па арганізацыі дасугавых мерапрыемстваў у аспекце забаўляльнай і развіваючай дзейнасці падзялілася загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №46” Н.Л. Бортнік.
Напрыканцы сустрэчы дырэктарам былі падведзены вынікі раённага конкурсу «Говорим о Победе» да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У намінацыі “Страницы Победы” (распрацоўка сцэнарыя і правядзенне ваенна-патрыятычнага мерапрыемства):
I месца – філіял “Гарадская бібліятэка №46” (загадчык Бортнік Н.Л.);
II месца – філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” (загадчык Халецкая Т.І.).
У намінацыі “В кадре книга о войне” (стварэнне буктрэйлера па кнізе):
I месца – філіял “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” (загадчык Сухоцкая І.А.);
II месца – раённая бібліятэка (загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Журава А.І.) і філіял “Субацкая сельская бібліятэка” (бібліятэкар Бердзік І.М.);
III месца – філіял “Войткавіцкая сельская бібліятэка” (бібліятэкар Нячай В.Ю.).