Да Міжнароднага дня абароны дзяцей 1 чэрвеня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”. Гэту краіну не знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лятаюць самалёты, але яна ёсць, гэта цудоўная краіна, адкуль усе мы родам – краіна маленства.
У гэты дзень дзецям было весела і цікава ў бібліятэцы: яны разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачных тэлеграм. Цікавыя гульні, творчыя заданні дапамаглі кожнаму дзіцяці адчуць сябе шчаслівым і пакінулі толькі пазітыўныя эмоцыі.
З пачатку лета ў бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “В дни каникул не скучай – бери книгу и читай”.