Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з'яўляюцца дзяржаўныя герб, сцяг і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Штогод кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

7 мая ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на піраміду ведаў “Сімвалы велічы і духу” былі запрошаны  вучні 7 “А” класа СШ №7 г. Ваўкавыска.

Падчас мерапрыемства вядучыя разам з вучнямі абмеркавалі значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі, іх ролю ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, разгледзелі, як яны ўплываюць на культуру і аб'ядноўваюць людзей.

Матэрыялы тэматычнай кніжнай выставы і слайд-прэзентацыя спрыялі лепшаму засваенню інфармацыі.

У заключэнні прысутныя выканалі галоўную ўрачыстую песню краіны – Дзяржаўны гімн.