22 лютага ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Гэта мова родная мая”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
У час мерапрыемства дзеці даведаліся аб заснаванні Міжнароднага дня роднай мовы і менавіта чаму ён адзначаецца 21 лютага. Бібліятэкар расказала аб тым, калі ўзнікла мова, як з’явіліся першыя словы, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
Бібліятэкар прапанавала дзецям прыняць удзел у конкурсах “Знаўцы”, “Паспрабуй перакладзi” і “Словазнаўцы”.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.