Круглы стол “Вынікі дзейнасці бібліятэк за 2024 год: новыя ідэі і магчымасці” адбыўся 21 лютага на базе раённай бібліятэкі.

Напачатку пасяджэння дырэктар Ланіна Л.М. зрабіла аналіз дзейнасці ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” за 2024 год. Вызначыла асноўныя задачы на перспектыву.

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і якую павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

Выхаванне любові і павагі да роднай мовы, падтрыманне цікавасці да яе вывучэння, папаўненне слоўнікавага запасу – асноўныя мэты філалагічнага прыпынку “Наша простае, шчырае слова”, які прайшоў 21 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” для вучняў 5 “Б” класа СШ №7 г.Ваўкавыска.

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прайшла квіз-гульня “На мове – сэрцу зразумелай”.

Удзельнікі з задавальненнем паспрабавалі сябе ў конкурсах: “Інтэлектуальная азбука”, “Куфэрак слоў”, “Смак роднай мовы”, “Тлумачальнік”, “Апранайся па-беларуску”, тым самым паказалі выдатныя веды роднай беларускай мовы.