24 жніўня ў горадзе Ваўкавыску прайшлі “Дажынкі-2024”. Гэтае свята сімвалізуе глыбокую павагу да самаадданай, руплівай працы сяльчан, якія прымнажаюць багацці роднай зямлі.

Праграма свята ўключала ў сябе разнастайныя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы. Падворкі мясцовых гаспадарак здіўлялі разнастайнасцю прысмакаў.

Супрацоўнікі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прадставілі кніжны падворак з тэматычнай выставай «Каб жыла культура продкаў».

Наведаўшы бібліятэчнае падвор'е, кожны мог паспрабаваць сябе майстрам па пляценню кошыкаў з папяровай лазы, альбо, пагартаць упадабаную кнігу з кніжнай тэматычнай экспазіцыі.

Госці свята з энтузіязмам удзельнічалі ў бібліятэчным інтэрактыве “Ад зярнятка да караваю”.

Таксама папулярнасцю сярод юных наведвальнікаў карысталіся гульнявыя кубікі-пазлы.

 А на памяць усе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак, каля ветранога млына і прывабнай лялькі-жняі.