27 ліпеня ў філіяле “Бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылося этназнаёмства “Беларускія народныя гульні” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына”.

Кожны народ мае свае самабытныя гульні. Не выключэнне і беларусы. Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагодзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяродзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. Як правіла, беларускія народныя гульні – рухомыя, сустракаюцца і парныя гульні.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гульні для немаўлят,  гульні звязаныя з народным календаром. Дзеці пагулялі ў такія гульні як: “Золата”, “Браднік”, “Барада” і іншыя.

У наш час народныя гульні сталі проста забавай. І ўсё ж праз гульню можна пазнаваць гісторыю народа, яго традыцыі і культуру, быт…  Вось  чаму так важна ўспомніць і адрадзіць гэты від народнай творчасці.