29 чэрвеня ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылася літаратурная гадзіна “Загадкі роднай хаткі” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына”. Мы павінны з вамі ведаць свае карані, ведаць чым і як жылі нашы продкі, шанаваць і ганарыцца народнай культурай.
Удзельнікі клуба адгадвалі загадкі пра розныя прылады працы, гаспадарчыя рэчы, пра ўсё тое, што звязана з нашай спадчынай. Некаторыя адказы на загадкі знаходзіліся ў этнаграфічным кутку.
Напрыканцы літаратурнай гадзіны ўдзельнікі клуба праглядзелі кнігі, што былі прадстаўлены на выставе “Дакраніся да вытокаў”.