Вялікая Айчынная вайна не толькі адно з самых цяжкіх выпрабаванняў, якое давялося вытрымаць нашаму народу, але і ўрок для многіх пакаленняў. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 7 мая біліятэкар філіяла “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” правяла ўрок мужнасці “Не згасне слава Перамогі” для вучняў малодшых класаў.
Бібліятэкар паведаміла хлопчыкам і дзяўчынкам звесткі пра Ваўкавыскі раён і пра сам горад у гады вайны, пра Герояў Савецкага Саюза Віктара Еўдакімава, Віктара Жолудзева і палкоўніка Сяргея Мядзведзева, пра вёскі нашага раёну, якія былі захоплены фашыстамі. А таксама расказала аб трагічным лёсе спаленай вёскі Шавулічы.
Для вучняў была арганізавана тэматычная выстава кніг, дзеці праглядзелі альбом з жыхарамі нашых вёсак, якія ўнеслі вялікі ўклад у вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пра Вялікую Айчынную вайну, пра гераізм, мужнасць і стойкасць нашага народа, які атрымаў перамогу ў гэтай жорсткай вайне, напісаны тысячы кніг, зняты сотні фільмаў.
Мы ўдзячны тым, хто, не шкадуючы жыцця, заваяваў для нас мір. Кожны дзень сваёй вучобай і працай мы павінны множыць славу нашай Беларусі.