6 лютага да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, у філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” прайшло мерапрыемства для вучняў пачатковай школы, прысвечанае гэтай даце.
Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць паэта, зачытала ўрыўкі з яго вершаў. Далей дзеці пазнаёміліся з літаратурай Куляшова, а таксама з газетамі, у якіх надрукаваны артыкулы пра юбіляра. Затым вучні праглядзелі прэзентацыю пра творчы шлях Аркадзя Куляшова.