26 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” адбыўся нарыс па творцасці “Прамяністае святло таленту”, прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. На яго завіталі вучні 5 “А” класа СШ №7.

Міхась Ціханавіч Лынькоў пражыў вельмі складанае жыццё: нарадзіўся ў беднай мнагадзетнай сям’і; рана застаўся без бацькоў і сам гадаваў малодшых братоў і сястру; ваяваў і ў вайну страціў жонку і дзесяцігадовага сына. Але, нягледзячы на гэта, застаўся добрым чалавекам з мяккім гумарам і вялікай любоўю да дзяцей. Для іх, маленькіх і не дужа, пісьменнікам былі напісаны многія творы, што і сёння прывабліваюць чытачоў.

Пра гэта паведаміла вучням бібліятэкар Ганісеўская І. М. і больш падрабязна завастрыла ўвагу на аповесці-казцы “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”.

Дзеці актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве: адказвалі на пытанні вядучай, шукалі сярод партрэтаў знакамітых беларускіх пісьменнікаў партрэт Міхася Лынькова, паспяхова разгадалі крыжаванку “Мішка”, паказаўшы сябе добрымі знаўцамі аповесці.