28 верасня ў філіяле “Бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” для ўдзельнікаў клуба “Спадчына” адбылася краязнаўчая вондроўка “Па ваколіцах родных мясцін”.
Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без роду і племені.
Удзельнікі клуба даведаліся пра гістарычныя назвы мясцовых вёсак, пра тое, што вёскі сталі сведкамі многіх гістарычных падзей. Дзеці адказвалі на пытанні, дасказвалі прыказкі і прымаўкі.
Родны край! Пра яго можна гаварыць бясконца: вершам, легендай, малюнкам. Вельмі важна пастаянна пашыраць свае веды аб роднай бацькаўшчыне, аб яе гісторыі, аб справах нашых продкаў і здзяйсненнях нашых сучаснікаў.