1 верасня жыхары нашай краіны ў 31 раз адзначылі нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Гэта адна з галоўных падзей культурнага жыцця беларускай дзяржавы, таму што без пісьменства не было бы культуры ўвогуле. Сёлета Дзень беларускага пісьменства прайшоў у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Вучні 5 “В” класа СШ №7, якіх 5 верасня запрасілі ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на гістарычны дыліжанс “Жыве ў вяках беларускае слова”, даведаліся шмат карыснага і цікавага пра знакамітыя славутасці Івацэвічскага края. Сярод іх: самае старажытнае ў Беларусі гідразбудаванне – канал Агінскага, найпрыгажэйшы палац Пуслоўскіх у в. Косава і прыродны заказнік “Выганашчанскае” з аднаіменным возерам. А таксама вядомыя пісьменнікі Піліп Пестрак і Яраслаў Пархута.
Атрыманыя веды дзеці паспяхова выкарысталі пры разгадванні гістарычнай віктарыны “Гэта ўсё мая Беларусь”.