1 верасня філіял “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” запрасіў сваіх чытачоў на рэтрапозірк “Перазвон часу”, каб адсвяткаваць Дзень беларускага пісьменства.
Спачатку бібліятэкар прапанавала ўспомніць прозвішчы беларусаў на азначаную літару, чый лёс быў звязаны з пісьменнасцю. Удзельнікі прыгадалі Сымона Буднага, Ефрасінню Полацкую і Францішка Скарыну. Падрабязна аб іх ролі ў развіцці пісьменства на Беларусі расказала бібліятэкар.
Дзеці прачыталі вершы Г. Бураўкіна, М. Арочкі, В. Іпатавай, Я. Купалы і М. Багдановіча, прысвечаныя тэме сустрэчы.
Замацавалі атрыманыя веды адказамі на пытанні віктарыны.