Да 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Быкава ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” 19 чэрвеня прайшло відэазнаёмства “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”.

Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, юнацтва якога прыпала на ваенныя гады. За ўсё сваё творчае жыццё Быкаў напісаў мноства твораў, у якіх з пранізлівай глыбінёй адлюстраваў самыя страшэнныя моманты Вялікай Айчыннай вайны, 22 з іх былі экранізаваны.

Увазе чытачоў былі прапанаваны знакамітыя аповесці пісьменніка: “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Кар’ер”, “У тумане”, “Знак бяды” і іншыя.