Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Мы гэта павінны адчуваць і імкнуцца размаўляць на роднай мове. Але для гэтага мову трэба ведаць. Таму, 7 чэрвеня, бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” запрасіла атрад “Гаспадары” летняга працоўнага лагера на турнір знаўцаў “З родным словам круглы год”.
Хуткасць думкі ўдзельнікі мерапрыемства праявілі ў конкурсах “Інтэлектуальная азбука” і “Эрудыты-мовазнаўцы”. Смак роднай мовы адчулі, калі з прапанаваных літар складалі назвы гародніны. Апрануліся па-беларуску, калі расшыфроўвалі назвы абутку з дапамогай алфавіта. У іншых конкурсах адчулі сябе перакладчыкамі, тлумачальнікамі і нават паэтамі.
Мерапрыемства было накіравана на тое, каб праверыць, наколькі добра мы ведаем самабытныя беларускія словы і ўзбагаціцца новымі ведамі.