Для бібліятэкараў 25 красавіка ў раённай бібліятэцы была арганізавана школа вучобы спецыяліста “Асноўныя аспекты бібліятэчнай справы”.
Напачатку пасяджэння бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі В.Л.Уткова паведаміла пра пошукавыя магчымасці электроннага каталога ў рабоце бібліятэкара.
Пра парадак работы з бібліятэчнымі фондамі па выяўленню і выключэнню дакументаў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрымісцкіх матэрыялаў падрабязна расказала Т.С.Герасімовіч, біблятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці А.І.Цярэшка азнаёміла прысутных з Палажэннем аб клубах па інтарэсах.
Практычную частку мерапрыемства, па пошуку інфармацыі ў электронным каталогу правяла Л.А.Раманчык, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.