Круглы стол “Вынікі 2023 года, задачы і перспектывы на 2024 год” адбыўся 15 лютага на базе раённай бібліятэкі.
Напачатку пасяджэння намеснік дырэктара Лешчык Н.Г. зрабіла аналіз дзейнасці ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” за 2023 год. Вызначыла асноўныя задачы на перспектыву.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. азнаёміла прысутных з абласнымі метадычнымі рэкамендацыямі па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паведаміла аб правядзенні ў бібліятэках ваенна-патрыятычнага марафона “Мы будем чтить ваш подвиг вечно”.
Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. падрабязна расказала аб раённых конкурсах: “О библиотеке в буклете” на лепшы рэкламны буклет і «Кукольная история” па стварэнню тэатральнай лялькі, азнаёміла з Інструкцыямі.