21 лютага для вучняў Сярэдняй школы в.Ізабелін адбылася гульня–віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. 21 лютага бібліятэкар філіяла “Мацвееўская сельская бібліятэка” правяла ўрок роднай мовы “Мова продкаў згаснуць не можа”, прысвечаны  Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемтва былі запрошаны вучні 5 класа Мацвееўскай сярэдняй школы.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.