Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 14 снежня была арганізавана школа прафесійнага майстэрства “Планаванне і справаздачнасць бібліятэк у кантэксце новых задач”.

Намеснік дырэктара Лешчык Н.Г. адкрыла пасяджэнне  і асветліла станоўчыя напрацоўкі, недахопы ў працы бібліятэкараў і планы на перспектыву.

Інспектар па кадрах Габрыельчык В.С. азнаёміла прысутных са змяненнямі ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Герасімовіч Т.С. закранула пытанні вядзення ўліковых форм бібліятэчнага фонда.      

З прыярытэтнымі накірункамі планавання работы на 2024 год і асноўнымі рэкамендацыямі па складанню гадавых планаў азнаёміла калег загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І.

Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. нагадала аб знамянальных і памятных датах 2024 года, зрабіла агляд календароў на наступны год.