29 кастрычніка ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшоў краязнаўчы калейдаскоп “Жыву і дыхаю, мой родны край, табой!”
На чарговым пасяджэнні літаратурна-краязнаўчага клуба дзеці з дапамогай экалагічных замалёвак пазнаёміліся з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі. Пазнаёміліся з жыццём жывёл і птушак, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі.
Пагаварылі пра наш родны куток, пра прыгажосць роднай прыроды, з маленства нам дарагой і любай. Прынялі ўдзел у конкурсе “Што мы ведаем аб раслінах”, хвілінцы-весялінцы “Ты – прыродзе, а яна – табе”, дзе каманды пачаргова называлі прыказкі і прымаўкі, а каманда-саперніца тлумачыла іх.
Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.